Лекар Белавешкін
Лекар Белавешкін
March 1, 2025 at 12:09 PM
Барбары кіруюць праз тэрор і запалохванне. Таму ўсюды, дзе яны прыходзяць да ўлады, сакральнымі аб’ектамі становяцца прадметы гвалту і прыніжэння. Гэтыя рэчы дэманструюцца на мітынгах, парадах, выстаўляюцца ў музеях, іх цалуюць і шануюць. (Дарэчы, вось гэтая кувалда вагнераўская якой забіваюць людзей, знаходзіцца ў Мінску ў музеі, куды водзяць дзяцей). Чытайце пасланне правільна. Паглядзіце на гэтую бензапілу — гэта сімвал масавых забойстваў. Вось што мы можам успомніць як з нядаўняга, так і з далёкага мінулага: 🟥Чэрапы, скальпы, адрэзаныя галовы. Войскі Чынгізхана пасля заваяванняў часта складвалі піраміды з чарапоў забітых жыхароў гарадоў (напрыклад, у Нішапуры ці Багдадзе) як сімвал тэрору і запалохвання. У ацтэкаў былі вежы з чарапоў. 🟥Кувалда "Вагнера" – выкарыстоўваецца як інструмент пакарання смерцю і прапагандысцкі сімвал, што ўвасабляў жорсткасць і сілу. Захоўваецца як сакральны аб’ект шанавання.Іншыя, менш шанаваныя, але сімвалічныя прадметы гвалту і катаванняў – швабра, бутэлька. У апрычнікаў Івана Жахлівага - адрэзаная галава сабакі ля сядла. 🟥Сельскагаспадарчыя цяпкі ў Камбоджы – выкарыстоўваліся для запалохвання і як інструмент пакарання: імі закапвалі жыўцом ці забівалі насмерць, каб эканоміць патроны. 🟥Атамныя ракеты. Пакланенне атамнай зброі з часам стала культам разбурэння, спасылаючыся на яе здольнасць не толькі знішчаць, але і запалохваць, укараняючы ў свядомасць людзей ідэю, што свет можна кантраляваць праз пагрозу татальнай катастрофы. 🟥Французская гільяціна. У эпоху рэвалюцыйнага тэрору гільяціна стала культовым сімвалам "справядлівага" знішчэння ворагаў Рэспублікі, яе адлюстроўвалі на карыкатурах, медалях і ў прапагандзе.

Comments